Новости, события

Спектакль «ЧЫГУНКА»

Запрашаем у тэатар!

Асаблівасць тэатра ў тым, што разам з дарослымі майстрамі сцэны ў пастаноўках граюць і юныя акцёры, некаторыя з якіх маюць дыягназ аўтызм. У выніку «асаблівыя» дзеці могуць развіваць свае таленты, іх таварышы вучацца жыць у разнастайным сучасным свеце і захоўваць дабрыню, а гледачы атрымліваюць задавальненне ад супольнай працы ўсяго калектыву.

Дэкарацыі і касцюмы да спектакля, а таксама некаторыя музычныя нумары прыдумалі самі дзеці.

Мюзікл "Чыгунка" па п'есе 11-гадовага Кастуся Жыбуля адбудзецца 20 снежня, у 15.30 (серада).

За квіткамі звяртацца ў рэсурсны цэнтр інклюзіўнай адукацыі БарДУ(1/113, вул. Паркавая). Кошт квітка - 5 рублёў.